Асноўныя кантракты па будаўніцтве беларускай АЭС падпісаныя
Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц.
Як паведамляе БЕЛТА са словаў міністра, з расійскай кампаніяй "Атамбудэкспарт" падпісаны кантракт па вышуковых работах, распрацоўцы праектнай дакументацыі і першачарговай працоўнай дакументацыі па беларускай АЭС. Падпісаная таксама крэдытная дамова і амаль падпісаны кантракт, які прадугледжвае выкананне першачарговых работ падрыхтоўчага перыяду.
Азярэц заявіў, што цяпер ідзе праца над генеральным кантрактам па будаўніцтве АЭС. Яго плануецца падпісаць сёлета ў чэрвені.