Атакі на Livejournal спыніліся
Але яго карыстальнікі па-ранейшаму могуць мець цяжкасці з доступам.
У кампаніі SUP, якая валодае сэрвісам, паведамілі, што атакі на ЖЖ праводзіліся з Паўднёвай Амерыкі. Прычым у гэты раз яны былі арганізаваныя не толькі шляхам ботнэтаў (з кампутараў, заражаных вірусамі), але і з сервераў.
У кампаніі таксама адзначылі, што канкрэтныя тэрміны аднаўлення карэктнай працы сэрвісу назваць пакуль цяжка, паведамляе ІТАР-ТАСС.
Нагадаем, што праблемы з доступам у ЖЖ назіраліся апошнія тры дні.