Барак Абама абвясціў штат Нью-Ёрк зонай стыхійнага бедства
У гэтым штаце ўведзены рэжым надзвычайнага становішча пасля таго, як ураган "Сэндзі" абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША.
Як адзначае ВВС, шквальны вецер выклікаў паводку і прывёў да транспартнага калапсу ў Нью-Ёрку. Ён жа прывёў да адключэння электрычнасці.
У Нью-Ёрку ўзровень вады ў адным з раёнаў горада падняўся амаль на чатыры метры, затопленымі апынуліся тунэлі гарадскога метро.
Фота РБК