Беларусь і Расія пачынаюць кансультацыі па пытаннях крэдытаў

З сённяшняга дня Беларусь і Расія пачынаюць кансультацыі па пытаннях крэдытна-фінансавага супрацоўніцтва, паведамляе БелаПАН.

Як паведамлялася раней, дамоўленасць аб правядзенні такіх кансультацый была дасягнута 11 красавіка падчас беларуска-расійскіх перамоў у Маскве. Тады ж бакі вызначылі план мерапрыемстваў, якія могуць быць рэалізаваны ў межах эканамічнай палітыкі Беларусі на сярэднетэрміновую перспектыву.

Нагадаем, у канцы сакавіка ўлады Беларусі перадалі Мінфіну Расіі праект праграмы мер па стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі. Наяўнасць праграмы з'яўляецца абавязковай умовай для выдзялення Расіяй дзяржкрэдыту ў 1 млрд. долараў і крэдыту на 2 млрд. долараў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Расійскі бок не называе верагодныя тэрміны, калі завершыцца працэс па выдзяленні крэдытаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі