Беларусь не спяшаецца будаваць АЭС

Калі пачнуцца земляныя працы на Астравецкай пляцоўцы пакуль не вядома. Беларусь і Расія ўсё яшчэ працягваюць перамовы па кантрактнай і крэдытнай дамовах. Энергазбытавае сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства на цяперашні час таксама не створанае, адзначаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Раней прадстаўнікі беларускага ўрада казалі, што кантрактную дамову на будаўніцтва АЭС плануецца падпісаць у чэрвені 2011 года, а крэдытную дамову — у ліпені. Потым тэрміны былі перанесеныя на верасень.

Між тым, беларускія энергетыкі кажуць, што працы на пляцоўцы АЭС трэба пачынаць не пазней за канец кастрычніка 2011 года. Іначай будаўніцтва станцыі давядзецца адкласці на паўгода з-за зімы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі