Беларусь не запросяць на другі Саміт Усходняга Партнёрства?

Саміт Усходняга Партнёрства пройдзе ў Варшаве 29-30 верасня. Пра гэта заявіў намеснік старшыні польскага Міністэрства замежных спраў, перадае агенцтва PAP.

Агенцтва, аднак, не называе Беларусь у якасці запрошанай, перадаючы, што ў Саміце возьмуць удзел старшыні краін і ўрадаў 27 краін Еўрасаюза, а таксама краін Усходняга Партнёрства: Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджана і Арменіі.

На першым, устаноўчым Саміце Усходняга Партнёрства ў Празе ў траўні 2009 года Беларусь прадстаўляў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

3 траўня ў Бруселі будуць падпісаныя дакументы аб стварэнні Парламенцкай асамблеі Усходняга Партнёрства, якая стартуе без Беларусі. Тым часам з усёй ініцыятывы УП Беларусь не выключалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі