Беларусь прадасць сваю долю ў "Белтрансгазе"?
Пра такую магчымасць заявіла сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар фонда дзяржмаёмасці Дзяржкамітэта па маёмасці Наталля Жарнасек.
"Магчымы продаж долі дзяржавы ў МТС, "Белтрансгазе" і акцый аб'яднанай кампаніі, якая ствараецца зараз на базе "Гродна Азот" і "Гродна Хімвалакно", — адзначыла Жарнасек.
У выпадку "Белтрансгаза" гаворка ідзе пра продаж "часткі долі дзяржавы".
Нагадаем, "Газпром" у 2007-2010 гг. выкупіў 50% акцый ААТ "Белтрансгаз" за 2,5 млрд долараў.