Беларусь прапануе Літве абмеркаваць будаўніцтва АЭС
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нашай краіны накіравала адпаведны ліст літоўскім калегам.
Беларускі бок прапануе Міністэрству навакольнага асяроддзя Літвы абмеркаваць у бліжэйшы час у Мінску пытанні, звязаныя з будаўніцтва Астравецкай і Вісагінскай атамных станцый. Як інфармуе БЕЛТА, двухбаковыя кансультацыі могуць прайсці ў лютым-сакавіку.