Беларусь вяртаецца да перамоваў наконт крэдыту на АЭС
Беларуская дэлегацыя сёння распачне ў Маскве перамовы з Мінфінам РФ наконт крэдыту на будаўніцтва беларускай АЭС.
Пра гэта РІА "Новости" паведаміў намеснік кіраўніка "Расатама" Аляксандр Лакшын.
Першапачаткова Беларусь разлічвала на міждзяржаўны крэдыт у аб'ёме 9 млрд долараў. Аднак расійскі прэм'ер Уладзімір Пуцін ацаніў будаўніцтва ў 6 млрд, спаслаўшыся на каштарыс Калінінградскай АЭС.
Міжурадавае пагадненне наконт супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў будаўніцтве беларускай АЭС павінна быць падпісанае да канца першага квартала гэтага года.