Беларуская зборная па хакеі застаецца ў топ-дывізіёне чэмпіянату свету
8 траўня ў заключным матчы турніру каманда Эдуарда Занкаўца разграміла зборную Славеніі — 7:1.
У іншым матчы Латвія выйграла ў Аўстрыі — 4:1, паведамляе БелаПАН.
Выніковае становішча: Латвія — 6 ачкоў, Беларусь — 6, Аўстрыя — 3, Славенія — 3. Латвія і Беларусь засталіся ў топ-дывізіёне. А месцы Аўстрыі і Славеніі ў наступным годзе зоймуць Італія і Казахстан.