Беларускія арганізацыі ў Латвіі заклікаюць супраць рускай мовы

Частка арганізацый беларускай дыяспары выступіла з заклікам падтрымаць латышскую мову. Асацыяцыя "Світанак" заклікае ўсіх латвійскіх беларусаў на суботнім рэферэндуме "прадэманстраваць пашану да канстытуцыйных асноваў латвійскай дзяржаўнасці" і прагаласаваць за латышскую як адзіную дзяржаўную.

З падобным заклікам выступае і Каардынацыйны цэнтр беларускай грамадзянскай супольнасці ў Рызе. "Мы заклікаем вас наведаць выбарчыя ўчасткі 18 лютага і прагаласаваць супраць зменаў у Канстытуцыю Латвіі і супраць прадстаўлення рускай мове статусу другой афіцыйнай мовы ў краіне", — гаворыцца ў дакуменце. У ім таксама адзначаецца, што ў Беларусі роля і распаўсюджанне беларускай мовы значна скарацілася ў выніку ўвядзення рускай як другой дзяржаўнай пасля рэферэндума 1995 года.

Нагадаем, руская мова набудзе статус дзяржаўнай, калі за гэта на рэферэндуме 18 лютага прагаласуюць больш за палову ўсіх выбарцаў Латвіі, што практычна нерэальна. Рускамоўныя ў Латвіі складаюць каля 40%, але траціна з іх не мае латвійскага грамадзянства і галасаваць не можа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі