Беларускія хакеісты разграмілі зборную Нарвегіі — 4:0
Гэта быў другі матч нашай каманды на Кубку "Шкоды" ў Славакіі.
Нагадаем, учора беларускія хакеісты прайгралі зборнай Нямеччыны з лікам 2:5 (у нашай каманды шайбы закінулі Грабоўскі і Коласаў). Сёння ж наша зборная рэабілітавалася. Лік па перыядах: 0:0, 1:0, 3:0. Шайбы закідвалі Угараў, Кулакоў, Мялешка і Стась (усе — у поўных складах).