Беларускія НДА выступілі супраць распачатага будаўніцтва Астравецкай АЭС
Такое рашэнне прыняла Асамблея няўрадавых арганізацый, якая праходзіла 16—17 чэрвеня ў Мінску.
Яе ўдзельнікі запатрабавалі неадкладна спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС, што здзяйсняецца без праекта і з парушэннямі, а таксама адмяніць рашэнні і міжурадавыя дамовы з Расіяй пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
Недзяржаўныя арганізацыі выступілі таксама катэгарычна супраць планаванага падпісання генеральнага кантракту з расійскім падрадчыкам. На іх думку, яно вядзецца з парушэннямі нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства, тэхнічных нормаўперадае БелаПАН.
Асобна ўдзельнікі Асамблеі падкрэслілі, што будаўніцтва катлавана Астравецкай АЭС, распачатае 31 траўня, вядзецца без узгодненага праекта АЭС. Пра гэта, лічаць яны, сведчыць паведамленне ў афіцыйнай прэсе пра пачатак праектавання АЭС і выбарку катлавана. Падобная паспешнасць робіць гэту атамную электрастанцыю яшчэ больш небяспечнай, лічаць НДА.