BelSwissBank забараніў валютныя аперацыі па пластыкавых картках

BelSwissBank забараніў валютныя аперацыі па пластыкавых картках. Цяпер зняць валюту з карткі будзе немагчыма. Але гэта тычыцца рублёвых картак, а не валютных.

"Калі ў вас картка ў беларускіх рублях, то толькі ў беларускіх рублях зможаце здымаць валюту", – распавялі Еўрарадыё ў БелСвісБанку.

З валютнай карткі можна зняць долары і рублі, калі рахунак у доларах. Ці еўра і рублі, калі рахунак у еўра.

Зняць долары з валютнай карткі можна, калі яны будуць у наяўнасці. Але ў банкаматах долараў ужо амаль няма. У банку таксама адзначылі, што могуць быць праблемы з валютай і ў касах, таму параілі папярэдне званіць і даведвацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі