Беспрацоўе ў зоне еўра дасягнула рэкорднага ўзроўню
Паводле звестак Еўрастата, яно склала 10,8% актыўнага насельніцтва. За ўсю гісторыю супольнасці гэта абсалютны рэкорд.
Колькасць беспрацоўных у 17 краінах зоны еўра ў лютым павялічылася на 162 тысячы чалавек і дасягнула 17 млн 130 тысяч чалавек. Узровень беспрацоўя ў зоне еўра ўжо на працягу 10 месяцаў запар перавышае крытычную адзнаку ў 10%. Па 27 краінах ЕС ён складае 10,2%. Самая цяжкая сітуацыя ў Іспаніі — 23,6% і Грэцыі — 21%. Найлепшая сітуацыя ў Аўстрыі — 4,2%, Нідэрландах — 4,6%, Люксембургу — 5,2%, Нямеччыне — 5,7%, інфармуе ИТАР-ТАСС.
Фота — euronews.com