У Брэсцкай крэпасці інсцэніравалі пачатак вайны (фота+відэа)

Яны пачаліся ў 3.45 раніцы з мітынгу-рэквіема бліз Тэрэспальскай брамы. Тут быў паказаны гісторыка-хранікальны пралог пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці.

Традыцыйна ў памяць пра загінулых воінаў былі апушчаны вянкі на ваду ракі Буг. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да Вечнага агню і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых абаронцаў крэпасці.

Завяршыліся памятныя мерапрыемствы ў Брэсцкай крэпасці на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання. Там паказалі гістарычную рэканструкцыю першага дня вайны "Уварванне". У ёй прынялі удзел каля 500 чальцоў гістарычных клубаў з 8 дзяржаваў — як СНД, так і Заходняй Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі