Больш за 813 тысяч беларусаў маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў
У 2012 годзе іх колькасць скарацілася на 35 тысяч.
На канец мінулага года 165 тысяч грамадзян, або 20,3%, знаходзіліся на ўліку 10 гадоў і больш.
З агульнай колькасці маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў больш за 368 тысяч — маладыя сем'і (45,3%), каля 22 тысяч — шматдзетныя (2,7%).
Як інфармуе БелаПАН, у 2012 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы больш за 39 тысяч сем'яў — 4,6% агульнай колькасці тых, што знаходзіліся на ўліку.
Фота — bymedia.net