Брэсцкую актывістку дапытвалі ўжо трэці раз
Паўтары гадзіны доўжыўся допыт брэсцкай актывісткі Кацярыны Пашко ў галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.
"Вадзілі мяне на відэаздымак, а яшчэ ў мяне ўзялі адбіткі пальцаў", - паведаміла Пашко Радыё "Рацыя".
Гэты допыт Кацярыны наконт акцыі пратэсту 19 снежня быў трэцім па ліку. Першы выклік быў у абласную пракуратуру, дзе актывістка атрымала афіцыйнае папярэджанне, другі – у КДБ, дзе хацелі даведацца пра яе сяброў, якія ўдзельнічалі ў акцыі. На гэты раз сілавікоў цікавіла, каго са знаёмых яна бачыла на Плошчы, ці чула прызывы кандыдатаў у прэзідэнты і як сябе паводзіла.