Брэсцкія раварысты — за двухколавы пераезд мяжы з Польшчай (фота)

За магчымасць абмінуць шматгадзінныя аўтамабільныя чэргі ў суседнюю краіну падпісаліся звыш паўсотні брэстаўчан.

Са словаў каардынатара кампаніі Уладзіміра Красько, збор подпісаў — выключна юрыдычная працэдура, каб зарэгістраваць калектыўны зварот. Яго галоўнае мэта —  даведацца пра нарматыўны парадак пераезду мяжы на двух колах і дзе гэта ўвогуле можна зрабіць.

Красько: "Калі мы атрымаем адказ Памежнага камітэту з пералікам месцаў, якія дазволеныя для перасоўвання на ровары праз мяжу, мы праверым гэта на практыцы. То бок невялікай групай — чалавек 10 — паспрабуем патрапіць у Польшчу праз бліжэйшыя пункты ад Брэста. Паглядзім, наколькі гэтае рэальна".

Як таксама адзначыў актывіст, штогод шмат замежных турыстаў аб'язджаюць Беларусь менавіта з-за адсутнасці інфармацыі аб спрошчаным перасячэнні мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі