Брытанскіх жанчын прызналі найтаўсцейшымі ў Еўропе
Амаль у чвэрці жыхарак Злучанага Каралеўства вага цела перавышае норму (23,9%). На другім месцы ў Еўропе — мальтыйкі, а на трэцім — латышкі.
Праўда, брытанскія мужчыны адсталі ад сваіх суайчынніц зусім неістотна — сярод іх 22% маюць лішнія кілаграмы. Залішнюю вагу ці яе недахоп вызначаюць паводле гэтак званага індэкса масы цела, які вылічваецца наступным чынам: маса цела ў кілаграмах дзеліцца на рост у метрах, узведзены ў квадрат. Калі атрыманы вынік знаходзіцца ў дыяпазоне ад 25 да 30, то гаворка ідзе аб залішняй вазе. Калі атрыманая лічба большая за 30, то гэта ўжо атлусценне, паведамляе ВВС.