Што будаўнікі зрабілі з Купалаўскім тэатрам (фотафакт)
Еўрарадыё наведала будоўлю ў самым цэнтры Мінска.
Нагадаем, што перабудова тэатральнага будынка пачалася ў 2010 годзе. Яна разлічаная на два гады. У выніку будынак зменіцца не толькі звонку, але і ўнутры. Прычым новым выгляд будынка пасля рамонту можна будзе назваць з вялікай нацяжкай – ён атрымае першапачатковы выгляд. Іншымі словамі, Купалаўскі тэатр стане такім, якім яго некалі спраектаваў і пабудаваў архітэктар Казлоўскі.
Той выгляд, які тэатр меў да 2010 году, ён набыў толькі ў шасцідзесятых. Да гэтага будынак Купалаўскага быў меншым, але разам з тым больш вытанчаным і куртуазным.
Такім будынак стане пасля рэканструкцыі
Вось такім ён быў перад пачаткам рэканструкцыі
А так тэатр выглядаў на пачатку ХХ стагоддзя
У канцы мінулага года Еўрарадыё пабывала на рэканструкцыі тэатра. Фотарэпартаж тут.