Чацвёрты транш крэдыту ЕўрАзЭС Беларусь можа атрымаць да канца года

Як перадае БелаПАН, гэтая заява прагучала перад паседжаннем Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Па словах Старчака, перамовы па гэтым пытанні плануюцца ў наступным квартале.

У расійскага чыноўніка запыталіся, ці выконвае Беларусь умовы Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у частцы прыватызацыі. На гэта ён адказаў, што негатыўных сігналаў няма.

Нагадаем, што Беларусь мае атрымаць крэдыт на 3 мільярды долараў. Грошы павінны паступіць траншамі на працягу трох гадоў — з 2011-га па 2013-ы. У мінулым годзе афіцыйны Мінск ужо атрымаў 1 мільярд 240 мільёнаў долараў. Трэці транш крэдыту ў 440 мільёнаў долараў паступіў у Беларусь 15 чэрвеня.

Фота — kornilova.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі