Для новага кліпа “Ляпісы” падбіваюць на стрыт-арт у стылі Бэнксі

Новая песня, на якую “Ляпис Трубецкой” хоча зняць кліп, яшчэ нідзе не гучала. Але мы ўжо ведаем яе назву: “Ты ни при чем” і некалькі слоў:

- Ни при чём? 

- Ну 

- Равнодушие

- Не хуже 

- Погибает 

- И хуле 

- Убивает 

- Мир 

- Пули 

- Ты. 

Менавіта над гэтымі словамі гурт прапануе пакрэатывіць і выдаць прыгожыя аўтарскія трафарэты, фота якіх будуць уключаныя ў кліп. Ідэю такога афармлення прапанаваў рэжысёр Аляксей Церахаў (аўтар мінулых кліпаў “Ляпісаў” "Капитал", "Огоньки", "Болт" і інш).

“Церахаў хоць і ў Канадзе, але актыўна сочыць за навінамі. І мы вырашылі зрабіць такі інтэрактыў, рассказаў Еўрарадыё дырэктар “Ляпісаў” Яўген Калмыкоў і дадаў: Проста надакучыла кліпы рабіць самім!”

Таму зрабіць кліп прапануецца “усім людзям свету” — галоўнае, каб яны падзялялі ідэі анархізму, антыфашызму, антыталітарызму, антыімпералізму, свабоды, роўнасці і братэрства.

Таксама гурт просіць пісаць словы па-руску, не перакладаючы на іншыя мовы. І не вандаліць, то бок не бамбіць трафарэты на помнікі архітэктуры.

Для тых, хто хоча паўдзельнічаць, але не ведае як, рэжысёр Аляксей Церахаў падрыхтаваў падрабязны відэа-мануал.

Дарэчы, на творчасць шмат часу не адводзіцца: фота з працамі “Ляпісы” чакаюць да 20 сакавіка.

“Можа, мы на дзён пяць пасунем дэдлайн, але ўсё ж хочам хутка запусціць кліп, кажа Яўген Калмыкоў. — Мы не хочам, каб гэта ўсё пераўтварылася ў цягамоціну”.

Падрабязныя ўмовы глядзіце на сайце "Ляпісаў", там таксама ёсць і інфа пра каштоўныя прызы, якія чакаюць лепшых “бомбераў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі