На прэзідэнцкіх выбарах у ЗША перамагае Трамп
Камала Харыс і Дональд Трамп
На прэзідэнцкіх выбарах у ЗША перамагае кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп. У яго цяпер 277 галасоў выбаршчыкаў, у кандыдаткі ад Дэмакратычнай партыі Камалы Харыс — 226, паведамляе Fox News. Для перамогі неабходна 270 галасоў.
У "хісткіх" штатах Дональд Трамп апярэдзіў Харыс. Напярэдадні выбараў шанцы кандыдатаў ацэньваліся як "пяцьдзесят на пяцьдзесят".
Трамп ужо аб'явіў аб сваёй перамозе на выбарах, выступаючы перад прыхільнікамі ў Фларыдзе, і паабяцаў "сапраўды залатую эпоху" ў гісторыі ЗША. Паводле яго слоў, Рэспубліканская партыя захавае кантроль над Палатай прадстаўнікоў і ў яе будзе большасць у Сенаце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.