У аўторак выраслі курсы ўсіх валют, акрамя расійскага рубля

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) 5 лістапада выраслі курсы долара і еўра.

Курс долара падняўся на максімум больш чым за год. Месячнага максімуму дасягнуў еўра. А вось расійскі рубель апусціўся на мінімум за два з паловай тыдні.

Вынікі валютных таргоў 5 лістапада:

Долары ЗША: 3,3324 (+0,0055 / +0,17%);
Еўра: 3,6435 (+0,0219 / +0,60%);
Расійскі рубель: 3,4152 (-0,0003 / -0,01%);
Кітайскі юань: 4,7308 (+0,0291 / +0,62%).

Дарэчы, у параўнанні з пачаткам года рубель прасеў адносна ўсіх валют, таргі якімі вядуцца на БВФБ. Напрыклад, курс долара 10 месяцаў таму не дацягваў і да 3,2 рубля.

У аўторак выраслі курсы ўсіх валют, акрамя расійскага рубля
Курсы валют 5 лістапада / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі