Расія стала часцей атакаваць Украіну дронамі праз тэрыторыю Беларусі
Дрон, ілюстрацыйнае фота / mil.in.ua
Расія актывізавала запуск ударных беспілотнікаў праз тэрыторыю Беларусі, заяўляюць у Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.
"Большасць дронаў, якія Расія запускае для масіраваных атак па Украіне, заходзяць на тэрыторыю Беларусі і рухаюцца па ёй, каб пасля праз Кіеўскую і Жытомірскую вобласці заляцець ва Украіну", — сказаў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.
На працягу апошніх некалькіх тыдняў Украіна фіксуе павелічэнне колькасці выпадкаў прымянення такой тактыкі.
Праз пагрозу правакацый з боку Беларусі Украіна ўзмацняе фартыфікацыйныя ўмацаванні на паўночным кірунку.
Аднак украінскія памежнікі не фіксуюць павелічэння расійскай вайсковай групоўкі непасрэдна каля ўкраінска-беларускай мяжы да такога ўзроўню, які дазваляў бы казаць пра падрыхтоўку да наступлення.