Спікер КР: "Фракцыя не можа выключыць Мамаеву з Рады"

Арцём Брухан, спікер КР

Арцём Брухан, спікер КР / Еўрарадыё

Фракцыя “Еўрапейскі выбар” не можа выключыць Аляксандру Мамаеву з Каардынацыйнай Рады, бо яна ўжо з’яўляецца абранай дэлегаткай, кажа ў каментары Еўрарадыё спікер КР Арцём Брухан.

— Статус Аляксандры Мамаевай вызначаецца статутам Каардынацыйнай Рады. Па выніках, зацверджаных выбарчай камісіяй, яна ўжо фактычна з’яўляецца абраным дэлегатам, то бок, яна атрымала мандат ад выбаршчыкаў, але пакуль не ўступіла ў паўнамоцтвы. І вось гэтае рашэнне павінна прымацца ўжо Каардынацыйнай Радай.

Унутры фракцыі могуць адбывацца свае працэсы: вотум недаверу, выключэнне… Але так ці інакш, статус яе як дэлегаткі будзе вызначацца Каардынацыйнай Радай пасля першага пасяджэння.

Мы запыталі Брухана, ці плануе ён ініцыяваць расследванне ў бок Мамаевай.

— Мне не да канца зразумела, пра што размова, у чым абвінавачванні і што інкрымінуецца Мамаевай. Для мяне гэта выглядае, як унутраны фракцыйны канфлікт, які можа вырашыцца ўнутры фракцыі. Уключацца ў гэтыя працэсы і праводзіць раследванне? Я пакуль не бачу для гэтага падставаў, шчыра кажучы. Пакуль гэта не выглядае як сёр’ёзная сітуацыя, звязаная з бяспекай.

Першае пасяджэнне КР павінна прайсці да 22 чэрвеня — на ім дэлегаты ўступяць у паўнамоцтвы. На наступным пасяджэнні пытанне выключэнне Мамаевай з можа быць уключанае ў нараду дня — фракцыяй ці самой Мамаевай.

Раней у каментары Еўрарадыё дэлегатка казала, што гатовая да незалежнага разбіральніцтва, разглядае сітуацыю як шкодную для асабістай і палітычнай рэпутацыі і буду абараняць сябе публічна ўсімі законнымі спосабамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.