Памёр былы саліст Iron Maiden Пол Дзі'Анна
Пол Дзі'Анна
У Солсберы памёр былы саліст легендарнага брытанскага гурта Iron Maiden Пол Дзі'Анна (сапраўднае імя і прозвішча — Пол Эндрус). У 66 гадоў. У яго былі сур'ёзныя праблемы са здароўем, піша Daily Mail.
Пол Дзі'Анна выступаў у складзе Iron Maiden у 1978-1982 гадах. Пасля ў яго была сольная кар'ера.
З мінулага года музыка не мог самастойна перасоўвацца і выступаў, седзячы ў інвалідным вазку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.