Памёр першы вакаліст гурта "На-на" Уладзімір Лёўкін

Уладзімір Лёўкін

Уладзімір Лёўкін / РИА Новости

Памёр першы вакаліст гурта "На-на" Уладзімір Лёўкін. Яму было 57 гадоў.

Поп-гурт "На-на" быў створаны ў 1989 годзе. Прадзюсар Бары Алібасаў шукаў музыкаў для яго праз газету "Маскоўскі камсамолец". На абвестку адгукнулася 700 чалавек, адным з якіх быў 21-гадовы Лёўкін (на фота таго часу ён крайні злева).

"На-на хутка сталі адным з самых папулярных гуртоў на постсавецкай тэрыторыі. А лёгкія песні пра прыгожае жыццё "Фаіна" і "Шляпа" сталі сімваламі тых няпростых часоў.

Памёр першы вакаліст гурта "На-на" Уладзімір Лёўкін
Залаты склад гурта "На-на", Лёўкін — крайні злева

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі