Долар каштуе ўжо 7920 рублёў

Нагадаем, што ў чацвер ён знізіўся на 200 рублёў. У параўнанні з курсам 14 верасня, калі пачаліся таргі на дадатковай сесіі, захоўваецца ўмацаванне беларускага рубля — амаль на 8%, адзначае interfax.by. Разам з тым, удзельнікі таргоў адзначаюць, што сёння зноў попыт на валюту быў большы за прапанову.

Рынкавы курс еўра таксама вырас і цяпер складае 10 810 рублёў. Курс расійскага рубля не змяніўся: ён застаўся на ўзроўні 246 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі