Долар на біржы падаражэў да 8540 рублёў

Сёння на таргах замежнымі валютамі на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы долар падаражэў на 30 беларускіх рублёў — з 8510 да 8540. Пра гэта паведамляе партал onliner.by.


Курс расійскага рубля сёння таксама павялічыўся — з 278 да 282 беларускіх.


Нагадаем, учора курс амерыканскай валюты паменшыўся з 8520 да 8510 рублёў. Расійскі рубель патаннеў на 1 беларускі — з 279 да 278. Еўра застаўся на ранейшай адзнацы — 11 860 рублёў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі