Долар на біржы патаннеў адразу на 80 рублёў
Такія вынікі таргоў 14 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс амерыканскай валюты стаў 8770 рублёў. Нагадаем, што ў чацвер на таргах долар каштаваў 8850 рублёў, а ў пятніцу таргі не праводзіліся.
Як паведамляе Onliner.by, расійскі рубель сёння застаўся на ранейшай адзнацы — 290 беларускіх. Курс еўра таксама застаўся ранейшым — 12 070 рублёў.
Фота — bymedia.net