Двух шведскіх журналістаў ноч пратрымалі ў мінскім аэрапорце
Ім далі акрэдытацыю, але не адкрылі беларускія візы.
Паводле праваабаронцы Тацяны Равякі, журналісты прыбылі ў аэрапорт увечары 21 верасня. Яшчэ падчас знаходжання ў Швецыі яны падалі заяўкі на акрэдытацыю ў МЗС Беларусі. Прыляцеўшы ў Мінск, яны патэлефанавалі прадстаўніку беларускага МЗС. Той паведаміў, што акрэдытацыі ім будуць дастаўленыя ў аэрапорт 22 верасня а 10 гадзіне, а пасля ім адкрыюць візы.
Аднак 22 верасня акрэдытацыі не былі дастаўленыя, а прадстаўнік “Белавія” сказаў, што журналістам адмоўлена ў візах. Ім прапанавалі вярнуцца ў Швецыю рэйсам Мінск—Рыга—Стакгольм, перадае Радыё Свабода.
Паводле Тацяны Равякі, беларускія ўлады не былі гасціннымі да замежных карэспандэнтаў і ў папярэднія выбарчыя кампаніі. А пасля дыпламатычнага канфлікту і выпадку з плюшавым дэсантам, шведскія журналісты пад асаблівай увагай.