Дзень Волі ў Мінску: збор каля кінатэатра "Кастрычнік" і без транспарантаў

Праўда, гарадскія ўлады змянілі месца збору. Арганізатары меркавалі сабраць удзельнікаў каля Батанічнага саду. Чыноўнікі прызначылі месца збору каля кінатэатра "Кастрычнік", кажа Еўрарадыё лідар Партыі БНФ Аляксеў Янукевіч.

Янукевіч: "Збор удзельнікаў а 12-й гадзіне 24 сакавіка каля кінатэатра "Кастрычнік". Потым шэсце па ходніках праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава і мітынг з 14-й да 15-й у парку Дружбы народаў на канцэртнай пляцоўцы".

Па словах Янукевіча, улады забаранілі выкарыстоўваць банэры і транспаранты падчас шэсця. Як справіцца з гэтай праблемай, арганізатары будуць вырашаць на паседжанні сёння.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі