Дзяржпазыка Беларусі за 8 месяцаў вырасла амаль удвая
Дзяржаўная пазыка на 1 верасня склала ў эквіваленце 75 трыльёнаў 341 мільярд рублёў.
За восем месяцаў года яна вырасла амаль на 97%. Звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.
У структуры дзяржпазыкі, адзначае БелаПАН, пазыка цэнтральнага ўрада склала 61 трыльён 457 мільярдаў, павялічыўшыся ў два разы за студзень—жнівень.