Ермакова прапанавала пазычыць валюту або зарабіць
Новая кіраўніца Набанка Надзея Ермакова 28 ліпеня выступіла перад журналістамі.
Яна паведаміла, што банкаўская сістэма павінна працаваць на развіццё эканомікі, перадае БЕЛТА.
На думку Ермаковай, валюта з неба не зваліцца, яе трэба ці пазычыць у кагосьці, ці зарабіць. Кіраўніца Нацбанку назвала і спосабы заробку валюты: развіццё экспарту, скарачэнне імпарту, імпартазамяшчэнне на прадпрыемствах.
Гаворачы пра цяжкасці з валютай, Ермакова адзначыла, што насельніцтва трымае валюту ў кішэні: "Рубля няма, хлеб не можам купіць, таму што беражом у кішэні 15-20 долараў".