Савет Еўропы пачынае чарговую адлігу ў адносінах з Беларуссю?

Пра магчымасць новай аднабаковай лібералізацыі карэспандэнту Еўрарадыё распавёў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Лябедзька: “У мяне ёсць інфармацыя, што нібыта здымаецца забарона для вышэйшых чыноўнікаў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і самога Савета Еўропы на кантакты з беларускімі ўладамі. Гэта такая сітуацыя лібералізацыі”.

Праўда, з чаго могуць вынікаць такія настроі ў ЕС, палітык не разумее. Маўляў, калі б беларускія ўлады зрабілі крок да пацяплення адносінаў з ЕС і вызвалілі ўсіх палітвязняў, то гэтая размарозка выглядала б лагічнай. Калі ж гэта чарговая спроба ЕС зрабіць першымі крок насустрач афіцыйнаму Мінску, то, упэўнены палітык, гэта, як і ранейшыя такія спробы, ні да чаго ў выніку не прывядзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі