Еўрадэпутат едзе ў Хельсінкі, каб дамагацца пераносу чэмпіянату з Беларусі

Нагадаем, сёння ў Хельсінкі пачынаецца кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея. Пытанне пераносу чэмпіянату свету 2014 года, які мусіць адбыцца ў Мінску, у парадку дня адсутнічае. Але, тым не менш, яно можа быць разгледжана.

“Пытанне пераносу чэмпіянату з Мінску можа з’явіцца на кангрэсе 18-га ці 19-га траўня. Але гэта будзе залежыць выключна ад дэлегатаў. Кожны з дэлегатаў можа падняць гэтую тэму, хоць і не павінен”, — распавядае Еўрарадыё супрацоўніца офіса Марэка Мігальскага Анна Бяла.

Па яе словах, у пятніцу ў Хельсінкі адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам Марэка Мігальскага і Евы Някляевай. На мерапрыемства запрошаныя прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі хакея, якім плануецца перадаць петыцыю супраць правядзення чэмпіянату свету 2014 года ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі