Барозу падтрымаў Грыбаўскайтэ ў асцярогах да Беларускай АЭС

Як паведамляе партал DELFI, Еўракамісію цікавіць, якія стандарты бяспекі будуць ужывацца на АЭС. Пра гэта старшыня еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу паінфармаваў прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайтэ. 


Таксама Еўракамісія папрасіла Беларусь падаць ацэнкі ўплыву Астравецкай АЭС на навакольнае асяроддзе. Яны павінны быць выкананыя ў адпаведнасці з Канвенцыяй Эспоо ды іншымі міжнароднымі стандартамі. Нагадаем, што Беларускую АЭС плануюць пабудаваць за 50 км ад сталіцы Літвы.


Еўракамісія прапанавала арганізаваць агульныя кансультацыі. Аналагічныя захады еўрапейскія структуры рыхтуюць у дачыненні да расійскай Балтыйскай АЭС. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі