Еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр тэракта (фота)
Яны ўсклалі кветкі да скульптуры ля ўваходу на станцыю метро "Кастрычніцкая".
У цырымоніі ўдзельнічалі выконваючыя абавязкі амбасадараў і першыя сакратары дыпламатычных прадстаўніцтваў Еўрасаюза ў Беларусі.
Нагадаем, што амбасадары краін ЕС выехалі з Мінска ў свае краіны на знак пратэсту супраць дзеянняў беларускага МЗС, які прапанаваў выехаць у свае сталіцы амбасадару Польшчы Лешаку Шарэпку і афіцыйнаму прадстаўніку ЕС Майры Мора.