ЕўрАзЭС дасць Беларусі крэдыт
Выдаткаванне 3 мільярдаў долараў на тры гады ўзгоднена сёння міністрамі фінансаў краінаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці.
Такім чынам, сёлета Беларусь атрымае 1,2 мільярды долараў з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, паведамляе РИА Новости са спасылкай на прэсавага сакратара расійскага прэм’ера Дзмітрыя Пяскова.
У 2012 годзе выдаткуюць 800 мільёнаў долараў, а ў 2013 годзе — яшчэ мільярд. Нагадаем, што ў пачатку гэтага года Беларусь звярнулася да Расіі з просьбай выдаць крэдыт у 1 мільярд долараў. Адначасова быў зварот у Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС — па крэдыт у 2 мільярды долараў. 11 траўня міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын абвясціў: Расія не разглядае магчымасць пракрэдытаваць Беларусь са свайго бюджэту, гаворка можа ісці толькі пра запазычанні ў ЕўрАзЭС.
Фота:top-desktop.ru