Футбольную зборную Беларусі будзе трэніраваць Георгій Кандрацьеў?
Георгій Кандрацьеў, галоўны трэнер алімпійскай футбольнай зборнай Беларусі, можа ачоліць і нацыянальную зборную.
Пра гэта паведамляе газета "Прессбол" са спасылкай на крыніцы ў кіраўніцтве Беларускай федэрацыі футболу. Паводле звестак выдання, памочнікам Кандрацьева стане Вячаслаў Акшаеў. У трэнерскі штаб таксама патрапіць Дзмітрый Касянок.
Афіцыйна прозвішча галоўнага трэнера агучыць выканкам федэрацыі 8 снежня.
Фота: goals.by