Сёння падпішуць генкантракт па Астравецкай АЭС
Раней яго падпісанне двойчы адкладалася.
Подпісы пад генеральным кантрактам на будаўніцтва атамнай электрастанцыі паставяць па выніках паседжання Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Адбудзецца гэта ў Мінску ў прысутнасці прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Міхаіла Мясніковіча і Дзмітрыя Мядзведзева.
Дакументам вызначаюцца абавязкі і адказнасць бакоў, тэрміны рэалізацыі праекта, яго прыблізны кошт. Як паведамляе РІА "Новости", праектам генкантракта прадугледжваецца запуск першага блока Астравецкай АЭС у лістападзе 2018 года, другога — у ліпені 2020-га.