ГрДУ зніжае кошт навучання насуперак крызісу
Гродзенскі дзяржуніверсітэт вырашыў пайсці насустрач першакурснікам і не падвышаць кошты на навучанне.
А па некаторых спецыяльнасцях расцэнкі нават знізілі на 5-14%. Гэта тычыцца большасці педагагічных спецыяльнасцяў. Як паведаміў журналістам рэктар універсітэта Яўген Роўба, каля 60% кошту навучання — гэта заробак выкладчыкаў. Сёння яны не растуць, таму не трэба рабіць адукацыю даражэйшай. Патаннелі тыя спецыяльнасці, дзе конкурс невысокі і мала платнікаў.
Папаўняць бюджэт ГрДУ думае з іншых крыніцаў, напрыклад, дзякуючы замежным студэнтам, паведамляе БЕЛТА.