"Гродна Азот" прададуць расіянам, каб улагодзіць нафтавы скандал
Будучым уладальнікам гродзенскага прадпрыемства называюць кампанію Андрэя Мельнічэнкі "Еўрахім".
Як піша расійская газета "Известия", дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" гатовы прадаць кантрольны пакет ААТ "Гродна Азот" расійскай кампаніі. Пра гэта гаворыцца ў лісце беларускага прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча расійскаму прэм'еру Дзмітрыю Мядзведзеву.
Як піша расійская газета, "Еўрахім" ужо пяць гадоў вядзе перамовы пра набыццё гродзенскага прадпрыемства.
Продаж некалькіх беларускіх прадпрыемстваў " у тым ліку "Гродна Азоту", Мінскага заводу колавых цягачоў і "Пеленгу", эксперты называюць кампенсацыяй расійскаму боку за рээкспарт нафты.
Фота — news.21.by