Гродзенец Аляксей Емельянчык хоча судзіцца з Дзмітрыем Усам

Пазоў ён падаў у Ленінскі суд сталіцы. Емельянчык спадзяецца спагнаць 2 мільёны рублёў і прымусіць Дзмітрыя Уса звярнуцца да ЕС з просьбай адмяніць санкцыі, паведамляе тэлеканал "Беларусь-1".
 
Нагадаем, у сакавіку Ус звярнуўся да кіраўніцтва Еўрасаюза з заклікам увесці супраць уладаў Беларусі санкцыі ў спадзяванні, што яны хутчэй прывядуць да рэформаў у нашай краіне і вызвалення палітвязняў. Цяпер жа, праўдападобна, экс-кандыдат у прэзідэнты папоўніў лік невыязных з Беларусі.

Днямі работніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала ў суд на апазіцыйнага дзеяча Віктара Івашкевіча за тое, што той заклікаў еўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. Яна патрабуе ад Віктара Івашкевіча 500 тысяч рублёў для кампенсацыі маральных стратаў, якія, нібыта, нанеслі ёй асабіста выказванні палітыка.

У адказ на зварот у суд Марыны Цыбліенкі палітык плануе падаць сустрэчны пазоў, але не на яе, а на кіраўніка дзяржавы.

Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі