"Harlem Shake" па-беларуску: лепшыя ролікі (глядзець)

Штодня на Youtube трапляе па 4 тысячы ролікаў у стылі harlem shake. Мода на іх трымаецца ўвесь люты, а па сумарнай колькасці праглядаў яны ўжо набліжаюцца да рэкардсменаў Psy, Джасціна Бібера і Lady Gaga. Па тупасці "Harlem Shake" можа паспрачацца з масавым паяданнем карыцы, на якое была мода ў ЗША. Але людзям падабаецца!

Першае відэа ў стылі harlem shake 2 лютага знялі 5 аўстралійскіх падлеткаў. Ролік, які сам з'яўляўся здзекам з кліпа японскага блогера Filthy Frank, за тыдзень набраў 2,5 мільёна праглядаў і адразу ж пачаў абрастаць пародыямі. Сінгл "Harlem Shake" Гары Радрыгеса (a.k.a. Baauer), паўхвіліны з якога "падкладзеныя" пад відэа, імгненна ўзначаліў топ-100 чартаў па версіі Billboard. 

Трапілі ў сусветны трэнд і беларусы. Свае "гарлем шэйкі" знялі шматлікія рэдакцыі, офісы, проста кампаніі сяброў і нават знатакі тэлеклуба "Што? Дзе? Калі?". Еўрарадыё вырашыла свайго роліка не здымаць, затое парадаваць вас падборкай самага цікавага беларускага відэа ў стылі harlem shake:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі