Імпартам элітнага алкаголю ў Беларусь будзе займацца не толькі дзяржава
Адпаведныя законы 25 траўня прыняла Палата прадстаўнікоў.
Па словах міністра гандлю Валянціна Чаканава, гэтае рашэнне паказвае, што краіна не адышла ад шляху лібералізацыі.
Чаканаў: "З-пад дзеяння выключнага права дзяржавы на імпарт алкагольнай прадукцыі выведзены наступныя віды высакаякаснай алкагольнай прадукцыі: шампанскае, віны вінаградныя, вермуты, каньякі, у тым ліку з каньячных спіртоў, вытрыманых больш за 10 гадоў, а таксама віскі, ром, джын".