Інспектар ДПС збіў свайго былога начальніка
Здарэнне адбылося ў горадзе Беразіно Мінскай вобласці.
Маёр міліцыі, які быў на працы і сачыў за дарожным рухам, збіў мясцовага жыхара-пенсіянера. Прычым, гэты быў былы супрацоўнік МУС, які толькі год таму выйшаў на пенсію. Да таго ён займаў пасаду начальніка аддзялення ДАІ Бярэзінскага РАУС! Мужчына атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.
Як паведамляе "Ежедневник", на такі абуральны выпадак служба ўласнай бяспекі МУС адрэагавала вельмі хутка. Распачатая крымінальная справа (артыкул "перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, здзейсненае асобай, якая займае адказнае становішча..."), вядзецца следства.
У міліцыю не возьмуць вусатых?
Фота — bymedia.net; на відэа — бойка інспектара ДПС з кіроўцам у Санкт-Пецярбургу.