Інстытут "Сосны" дапаможа рыхтаваць кадры для беларускай АЭС
Навукоўцы Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў працуюць над адпаведнай навучальнай базай.
Нагадаем, што спецыялісты ў галіне атамнай энергетыкі будуць рыхтавацца пераважна ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце і Беларускім дзяржуніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Аднак практычныя заняткі па некаторых дысцыплінах плануецца праводзіць на базе акадэмічнага інстытута, які месціцца ў пасёлку Сосны пад Мінскам.
Менавіта там створаны трэнажор, які мадэлюе працу АЭС, а таксама абсталяваны вучэбны клас для падрыхтоўкі спецыялістаў сістэмы фізічнай аховы аб'ектаў атамнай энергетыкі, паведамляе газета "Рэспубліка".